Нобелеўскім лаўрэатам у галіне літаратуры стаў кітайскі пісьменнік пад псеўданімам «Маўчы»


Ганаровы Нобелеўскі камітэт сёлета прысудзіў прэмію ў галіне літаратуры кітайцу Мо Яню за ягоныя творы ў стылі «галюцынагеннага рэалізму».{movie}Нобелеўскі лаўрэат пад псеўданімам «Маўчы»|left|6859{/movie}

Мо Янь – сучасны кітайскі пісьменнік, ганаровы доктар філалогіі Адкрытага ўніверсітэту Гон-Конґу. Мо Янь (Mo Yan) – гэта псеўданім, што ў перакладзе з кітайскай азначае «маўчы». Сапраўднае ягонае імя – Ґўань Мо Е (Guan Mo Ye). Пісьменнік нарадзіўся ў 1955 годзе і быў чацвёртым дзіцем у сям’і. У дзяцінстве ён перажываў галечу, голад і гвалт з боку бацькі. Усё гэта паўплывала і на фармаванне асобы Мо Яня, і на ягоную творчасць. У 12-гадовым узросце будучы пісьменнік быў змушаны пакінуць школу і пасвіць жывёлу. Каб задаволіць сваю прагу да чытання, Мо Янь чытаў кожную кнігу, якую мог здабыць, нават слоўнік. У 20 гадоў маладзён далучыўся да Народна-вызваленчай арміі Кітаю.

Крытыкі ацэньваюць творы Мо Яня як «магутнае спалучэнне фантазіі ды абсурду, што наглядна распавядае пра гісторыю Кітаю і яго народу».

Раней журналісты спрабавалі адгадаць імёны магчымых лаўрэатаў. Сярод іх часцей за ўсё называлі канадку Эліс Манроў (Alice Munro) і японца Харукі Муракамі (Haruki Murakami).

Сёлета сума Нобелеўскай прэміі ў кожнай з намінацыяў складае 8 млн шведскіх кронаў ($ 1,2 млн).

belsat.eu

Стужка навінаў