Расейскія ўлады вінавацяць апазіцыю ў тэрарызме і шпіянажы


Каардынатара «Левага фронту» Сяргея Удальцова сёння дапыталі ў Следчым камітэце паводле справы незаконнага захопу ўлады на замежныя грошы.{movie}Удальцоў: НТВ адкажа за паклёп|left|6857{/movie}

Расейскі тэлеканал НТВ 5 кастрычніка прадэманстраваў фільм “Анатомія пратэсту–2”, у якім паведамлялася, што апазіцыя рыхтуецца да зрынання законнай улады на замову замежных краінаў.

Галоўную ролю ў рыхтаванні да перавароту, на думку аўтара фільму, грае старшыня Камітэту абароны і бяспекі парламенту Грузіі, “канструктар каляровых рэвалюцыяў” Гіві Таргамадзэ, а ў лік выканаўцаў сакрэтнага плану ў Расеі меўся ўвайсці Сяргей Удальцоў.
У пацверджанне сваіх словаў канал НТВ паказаў відэазапіс, зроблены схаванаю камераю, сустрэчы актывістаў “Левага фронту” з Таргамадзэ.

На наступны дзень пасля паказу фільму Генеральная пракуратура і Следчы камітэт паабяцалі праверыць факты, выкладзеныя ў ім.

Апазіцыянер настойвае, што невінаваты

Сёння каардынатар “Левага фронту” Сяргей Удальцоў пабываў на допыце ў межах праверкі матэрыялаў, паказаных на НТВ. Апазіцыянер катэгарычна адмаўляе атрыманне грошай ад замежных спецслужбаў і нават выказвае гатовасць прайсці праверку на дэтэктары праўды.

Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Уладзімір Маркін паведаміў, што нібыта апазіцыянер пацвердзіў свае кантакты з неназванымі грамадзянамі Грузіі для пошуку легальнага фінансавання руху “Левы фронт”. Удальцоў у адказ заявіў, што Маркін скажае сэнс ягоных сведчанняў, бо падчас допыту ён толькі адзначыў, што за апошнія месяцы са шмат кім сустракаўся.

Паводле Удальцова, у найбліжэйшы час дапытаюць іншых расейскіх апазіцыянераў: Канстанціна Лебедзева, Юрыя Аймалетдзінава і Леаніда Развазжаева, згаданых у фільме НТВ.

belsat.eu

Стужка навінаў