Лукашэнка заклікае «збірацца ў кучу» і хоча, каб «Белая Русь» стала партыяй


Кіраўнік краіны выступіў з развітальным словам перад Нацыянальным сходам IV склікання.

Суверэннасць Беларусі – пад пагрозаю?

Паводле Аляксандра Лукашэнкі, у выніку вонкавага ціску паўстала пытанне: быць дзяржаве ці не быць. На шчасце кіраўнік Беларусі ведае, што рабіць у гэтай сітуацыі.

«Мы будзем па-славянску збірацца ў кучу вакол нейкай асобы», – даў наказ Лукашэнка. Кім бы магла быць гэтая асоба – невядома, але ёсць здагадкі. {movie}Лукашэнка пра знешнепалітычныя пагрозы (Відэа БелТА)|right|6856{/movie}

«Збірацца ў кучу» беларусы мусяць, «каб абараніцца, каб адстаяць свой кусок зямлі, каб у нашых дзяцей была будучыня, каб Беларусь існавала як незалежная дзяржава», – патлумачыў кіраўнік краіны.

Кіроўная партыя?

Лукашэнка даў згоду на рэарганізацыю грамадскага аб’яднання «Белая Русь» у партыю. Ён падтрымлівае такую ініцыятыву, бо «там сабраліся патрыёты».

Галава краіны зазначыў, што «Белая Русь» магла б стаць цэнтрысцкаю партыяй, таму як, на ягоную думку, кампартыя Беларусі і БНФ ужо занялі адпаведна левую і правую пазіцыі на беларускай палітычнай сцэне.

Аляксандр Лукашэнка асацыюе партыю БНФ з «Захадам, радыкалізацыяй, нацыяналізацыяй, гвалтам і шумам. Усіх прыбраць, беларусаў толькі пакінуць, кроў беларускую толькі пакінуць, а ўсіх астатніх выгнаць», – падзяліўся сваім разуменнем палітыкі БНФ кіраўнік краіны.



Трэба мадэрнізаваць палітычную сістэму

Гэтую задачу мусяць выканаць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў V склікання.

«Прабіцца ў элітны клуб высока развітых краінаў»

Гэта наступная пасля палітычнай мадэрнізацыі «каласальная гістарычная задача». «Сёння гэта камусьці можа здацца фантазіяй, але калісьці думка пра тое, што Беларусь здольная існаваць як суверэнная дзяржава, праводзіць уласную незалежную палітыку, таксама здавалася нязбытнаю», – абгрунтаваў сваё патрабаванне Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён лічыць, што «цяперашняя мадэль беларускай дзяржаўнасці далёка не вычарпала сваіх магчымасцяў», але ў гістарычнай перспектыве роля парламенту будзе ўмацоўвацца. Апошняе мусіць адбывацца «як вынік умацавання дзяржаўнасці і сталення грамадзянскай супольнасці».

Апазіцыя «ганебна праваліла» байкот парламенцкіх выбараў

Гэтак званая пятая калона «нават не хацела імітаваць барацьбы за ўладу». Але Лукашэнка запэўніў, што «падставаў для зларадства» не мае. Толькі марыць пра «нармальную, сумленную, адказную апазіцыю, якая турбуецца за сваю краіну, а не за распілоўванне замежных падачак».

belsat.eu

Стужка навінаў