Латушка прапанаваў падчас баляў збіраць грошы на рэстаўрацыю


Пры гэтым ён паведаміў, што на выпраўленне памылак, зробленых падчас рэстаўрацыі Лідскага замка, з бюджэту пойдзе Br 7 млрд.

Акцыю па зборы грошай на аднаўленне помнікаў даўніны маюць правесці падчас новага мерапрыемства – першага “Палацавага балю” ў Нясвіжы 10 лістапада. Пра гэта міністр культуры Павел Латушка паведаміў у палацы 10 кастрычніка падчас святкавання Дня работнікаў культуры.

Ён сказаў, што новы праект у Нясвіжы будзе працягам «Балю ў Вялікім», які цягам трох гадоў праходзіць у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета: «На гэты баль мы запрашаем самыя лепшыя беларускія і замежныя калектывы: салістаў оперы і балету Вялікага тэатру Беларусі і Вялікага тэатру Расеі, славутай «Марыінкі» з Санкт-Пецярбургу».

На «Палацавым балі» ў Нясвіжы выступіць Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, дзяржаўны харэаграфічны ансамбль «Харошкі», прыедуць зоркі тэатру і кіно з Беларусі і Расеі. Грошы на новы праект даюць спонсары і мецэнаты.

Рэстаўрацыю збіраюцца разгортваць

Латушка адзначыў, што ў 2013 г. Міністэрства культуры хоча актывізаваць рэстаўрацыю адразу трох замкаў – Навагрудскага, Крэўскага і Ружанскага замкаў, на якую плануецца выдаткаваць Br 10, 5 і 5 млрд адпаведна.

Яшчэ адзін прыярытэтны аб’ект – унікальны сядзібны дом у вёсцы Чырвоны бераг Жлобінскага раёна. На яго плануюць выдаткаваць Br 16 млрд рэспубліканскіх асігнаванняў і столькі ж грошай з мясоцвага бюджэта. Рэстаўрацыю плануюць скончыць ужо налета.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары