«Выбыў па прысудзе». Як у Беларусі выконваюць расстрэлы


{movie}«Выбыў па прысудзе»|left|6851{/movie}У дакументальным фільме «Выбыў па прысудзе» ставіцца праблема існавання катаў – людзей, якія ад імя дзяржавы прыводзяць прысуд у выканне. Пра гэта ў фільме распавядае чалавек, які асабіста браў удзел у 134 пакараннях смерцю, – Алег Алкаеў, былы начальнік СІЗА № 1 Менску, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».

Прэм’ера дакументальнага фільму адбылася 10 кастрычніка ў Менску, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

«Выбыў па прысудзе» – гэта другі фільм, зняты ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі». Першы фільм «Прычына смерці – прочырк» быў прысвечаны праблеме нявыдачы целаў сваякам расстраляных, а таксама ставіў пытанне, чаму дзяржава робіць таямніцу з выканання смяротных прысудаў: дата выканання не паведамляецца, целы расстраляных не выдаюцца сваякам для пахавання, а ў пасведчанні аб смерці ў графе «Прычына смерці» стаіць прочырк.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары