«Размова Жбанкова»: Беларуская талерантнасць


{movie}«Размова Жбанкова»: Беларуская талерантнасць|left|6850{/movie}Калі вакол свае – гэта лёгка і добра. Праблемы пачынаюцца, калі побач з’яўляюцца іншыя – людзі з іншым светапоглядам, з іншай мовай і каштоўнасцямі. Пра пытанні беларускай талерантнасці культуролаг Максім Жбанкоў размаўляе з паэткай, перакладчыцай, эксперткай у гендарных пытаннях Вольгаю Гапеевай.

«Так званая беларуская талерантнасць – гэта хутчэй даволі распаўсюджаны міф, чым сапраўды рыса характару беларусаў», – упэўненая Вольга Гапеева. Гэтак, спрэчкі і нават абурэнне ў некаторых чытачоў выклікала кніжка Насты Манцэвіч «Птушкі». Зборнік вызначаецца неадназначным зместам, інтэрпрэтацыя чалавечых стасункаў у ім адрозніваецца ад прывычнага пункту гледжання ў беларускай літаратуры. «Наста сабе дазволіла прамовіць тое, чаго нельга прамаўляць жаночаму суб’екту. Яна ў гэтай кніжцы пазіцыянуе сябе як актыўны суб’ект, які можа, як і мужчына, валодаць жанчынай, які можа сам выбіраць жанчыну. Гэта не вітаецца ў патрыярхальным грамадстве», – гаворыць госця праграмы.

belsat.eu
https://youtu.be/hndPh5lSZG8

Глядзі таксама
Каментары