Беларусы праславіліся ў Вялікай Брытаніі сваім вынаходніцтвам


Арцём Сцвенка і Кірыл Чыкеюк удзельнічалі ў тэлешоу “Логава цмокаў” на канале “Бі-Бі-Сі”, у межах якога маладыя прадпрымальнікі могуць прэзентаваць сваю ідэю дасведчаным бізнесоўцам.

Два беларускія студэнты, што навучаюцца ў Вялікабрытаніі, прыдумалі, як зрабіць яго эфектыўнаю рэкламнаю пляцоўкаю. Хлапцы атрымалі 90 тысячаў брытанскіх фунтаў на рэалізацыю сваёй ідэі.

Нашыя суайчыннікі прапанавалі выкарыстоўваць ровары ў якасці рэкламнай пляцоўкі. Для гэтага на колах усталёўваюцца чатыры святлодыёды, функцыянаваннем якіх кіруе партатыўны камп’ютар. Падчас руху ровараў на іх колы выводзіцца статычная ці дынамічная выява любога зместу. Неўзабаве беларускія студэнты маюць здзейсніць свой праект.

belsat.eu

Стужка навінаў