Таццяна Манёнак: Расеі сорамна, што не можа спыніць несумленнага гандлю нафтапрадуктамі


https://youtu.be/X-mk6EAJEwI
Крэмль запатрабаваў ад афіцыйнага Менску заплаціць за ранейшы продаж растваральнікаў і разбаўляльнікаў $ 1 млрд.

Пакуль Масква мае за прыярытэт стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюзу, не варта чакаць ні нафтавай, ні газавай вайны, мяркуе эканамічная аглядальніца Таццяна Манёнак. «Расея заклапочаная, каб імідж гэтага Еўразійскага саюзу быў добры, бо зацікаўленая, каб да эканамічнага саюзу далучыліся іншыя краіны, у тым ліку Украіна», – заўважыла экспертка.

{movie}Таццяна Манёнак у “Гарачым каментары”|left|6847{/movie}Т. Манёнак звярнула ўвагу, што ў несумленным экспарце расейскага паліва на Захад зацікаўленыя таксама расейскія кампаніі. «Нафтавая сыравіна абкладаецца ў Расеі мытам на 90 %. Калі з нафты зрабіць растваральнікі, то мыта плаціць не трэба. Расейскія бізнесоўцы выкарысталі такую магчымасць», – патлумачыла спецыялістка.

Спн. Манёнак не схільная лічыць, што нафтавае пытанне – гэта сродак ціску Расеі на ўлады Беларусі ў справе прыватызацыі буйных беларускіх прадпрыемстваў, такіх як МАЗ і «Беларуськалій», з мэтаю атрымання пэўных ільготаў.

«Расейскім профільным чыноўнікам проста сорамна, што яны не могуць паставіць кропку ў несумленным бізнесе», – лічыць эканамічная аглядальніца.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары