«Наша міліцыя нас беражэ». Затрыманы памёр у рэанімацыі


У смерці хлопца з Салігорску родныя вінавацяць міліцыянтаў. Тыя ж сцвярджаюць, што маладзён сам стукнуўся галавою аб унітаз.

У Салігорску ў рэанімацыі 4 жніўня ад чэрапна-мазгавой траўмы памёр малады чалавек, які трапіў у шпіталь з ізалятару часовага ўтрымання. Яго забралі ў міліцыю пасля побытавага канфлікту з грамадзянскаю жонкаю. Міліцыянты цвердзяць, што ў затрыманага пачаўся прыступ эпілепсіі, у выніку чаго ён сам нанёс сабе смяротную рану, моцна стукнуўшыся галавою аб унітаз.{movie}Валабуеў: Міліцыя ўтойвае відэа здарэння|left|6835{/movie}

Міліцыя завезла траўмаванага ў шпіталь, аднак лекары прызналі, што ён можа адбываць пакаранне. Толькі праз некалькі гадзінаў яго, ужо ў непрытомным стане, абследавалі ў прыёмным пакоі. Маладзёну зрабілі трэпанацыю чэрапа, але гэта яго не ўратавала: пацыент увайшоў у кому, а пазней памёр.

Міліцыя паведамляе, што трагічны выпадак у прыбіральні быў зняты на камеру назірання, аднак прадэманстраваць запіс сваякам пацярпелага яны адмовіліся. Сваякі затрыманага лічаць, што яго жорстка збілі міліцыянты, гэта і сталася прычынаю смерці. Родныя адзначаюць, што памерлы не хварэў на эпілепсію і ніколі не меў прыступаў гэтай хваробы.

«У яго на галаве была каша, месіва, – сказаў дзядзька памерлага Анатоль Бойка. {movie}Сваяк памерлага: У смерці хлопца вінаватая міліцыя|left|6836{/movie}– Міліцыя творыць беззаконне. Мы плацім на іх падаткі, а яны лупяць нас за нашыя ж грошы».

Праваабаронца Аляксей Валабуеў падкрэсліў, што ў любым выпадку ў смерці салігорца вінаватая міліцыя, бо яна нясе адказнасць за людзей, якія перабываюць пад яе юрысдыкцыяй.

Улады Беларусі разглядаюць магчымасць пашырыць паўнамоцтвы міліцыі. «Мы мусім пакінуць здаровы, моцны не проста касцяк, а кулак у МУС, які годна будзе несці сваю службу і не будзе ставіць грашовага забеспячэння ў якасці прыярытэту», – заявіў нядаўна Аляксандр Лукашэнка.

belsat.eu

Стужка навінаў