Ермакова поўная аптымізму: сёлета долар не дасягне 9 тыс.


Тым часам беларускія банкі перасталі выдаваць крэдыты…

Як стала вядома агенцтву «Интерфакс-Запад»: беларускія дзяржаўныя банкі прыпынілі выдаванне крэдытаў на фінансаванне дзяржпраграмаў. Паводле чальца Савету рэспублікі Ганны Шарэйкі, цягам апошніх гадоў такіх крэдытаў не выдаюць «Белаграпрамбанк» і «Белінвестбанк».

У сваю чаргу Надзея Ермакова, каментуючы сітуацыю на фінансавым рынку, адзначыла: “Ад бюджэту курс даляра не залежыць. А вось бюджэт залежыць ад таго, як спрацуе эканоміка. Ад гэтага, дарэчы, залежыць і курс даляра чым больш будзе аб’ём экспарту, тым ніжэй курс“. {movie}Ермакова пра курс долара і падтрыманне банкаў|right|6833{/movie}

Пазітыву мала…

На фоне агульнай эканамічнай карціны аптымізм Нацбанку выглядае неабгрунтаваным. У кастрычніку стала вядома пра першы за гэты год спад вонкавагандлёвага сальда.

Спад склаў $ 385,7 млн. Аднак тэндэнцыя назіралася і раней: хоць у жніўні сальда і было пазітыўнае, але склала ўсяго $ 23,2 млн.

Тым часам і беларускі рубель не дэманструе стабільнасці. Кошт долара пераадолеў псіхалагічную мяжу 8 500 і, як прызнае сама Ермакова, стрымліваецца штучна. Прычына, вядома ж, у скандале з шэрым экспартам разбаўляльнікаў, які спыніла Расея.

Чарговая вайна энерганосьбітаў?

Нагадаем, што за падпісанне саюзных дамоваў і ўваход у Еўразійскі саюз Беларусь атрымала права прадаваць нафтапрадукты без мытаў. У параўнанні з першым паўгоддзем 2011-га – у 2012-м экспарт разбаўляльнікаў вырас у 4,9 раза, а паліўна-змазачных матэрыялаў – у 47 разоў. {movie}Яўген Прэйгерман пра нафтавы канфлікт|right|6834{/movie}

Паводле эксперта інтэрнэт-выдання «Ліберальны клуб» Яўгена Прэйгермана, 80 % росту сёлетняга беларускага экспарту склалі нафтапрадукты. Больш за тое, палова росту айчыннага ВУП дасягнутая зноў такі дзякуючы шэраму экспарту разбаўляльнікаў.

«Я думаю, што пакуль нафтавай вайны чакаць зарана, але калі справа будзе зацягвацца, то можа паўтарыцца сцэнар папярэдніх шматлікіх войнаў. Яны таксама пачыналіся з медыйных скандалаў. Калі ж па беларускім экспарце нафтапрадуктаў «секануць», то будзе вельмі цяжка», – мяркуе Прэйгерман.

belsat.eu

Стужка навінаў