«Малады фронт» прапаноўвае Гайдукевічу-малодшаму пакаяцца


Актывісты «Маладога фронту» сабралі «дасье» на Алега Гайдукевіча, былога міліцыянта, які цяпер займае пасаду намесніка старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі.

{movie}Алег Гайдукевіч (у светлым пінжаку) падчас маўклівых пратэстаў 2011 г.|left|6824{/movie}За апошнія тры гады, паводле падлікаў актывістаў «Маладога фронту», праз Фрунзенскае РУУС прайшло больш за сотню апазіцыйных актывістаў. Менавіта там складаліся фальшывыя пратаколы за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Кіраваў Фрунзенскім РУУСам у той час Алег Гайдукевіч, які цяпер называе сябе апазіцыйным палітыкам.

Сярод іншага, маладафронтаўцы вінавацяць Гайдукевіча-малодшага ў тым, што ён асабіста кіраваў разгонам «маўклівых пратэстаў» у 2011 г.

«Ці не хочаце вы, Алег Уладзіміравіч, будучы цяпер публічным палітыкам, папрасіць у людзей прабачэнне за вашыя незаконныя загады падначаленым, за хлуслівыя рапарты, сфальшаваныя пратаколы, за разгон мірных мерапрыемстваў, накшталт акцыі 6 ліпеня?» – пытаюць сярод іншага маладафронтаўцы на сваім сайце.

ЛДПБ пакуль ніяк не адрэагавала на гэтую публікацыю. Моладзевыя актывісты таксама прыгадалі былому міліцыянту сяброўства з сумна вядомым маёрам Дзінасам Лінкусам. За злоўжыванне ўладаю ён быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўлення волі, аднак так насамрэч невядома, ці адбывае былы маёр пакаранне, паколькі з залі суда ён сыйшоў свабодна. Паводле «Народнай Волі», за некалькі дзён да вынясення выраку былому падначаленаму Алег Гайдукевіч ахарактарызаваў яго як «вопытнага кіраўніка». І зазначыў, што заўжды падасць яму руку пры сустрэчы.

belsat.eu

Стужка навінаў