Міністэрства энергетыкі: Літва супраць беларускай АЭС, бо баіцца канкурэнцыі


https://youtu.be/dxj66qP6TJM
{movie}Міхаіл Міхадзюк: Літва не ідзе на двухбаковыя кансультацыі|left|6820{/movie}Прэтэнзіі Літвы да будаўніцтва беларускай АЭС носяць камерцыйны характар. Такую думку выказаў намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

«Мы адказалі на ўсе пытанні»

«У межах канвенцыі мы правялі ўсе дзеянні, якія былі патрэбныя. Нават з Літвою – двойчы. Мы адказалі на ўсе пытанні, – заявіў намеснік міністра. – Тут пытанні камерцыйнага характару, камерцыйнага поспеху рэалізацыі праекту будаўніцтва Вісагінскай АЭС».

Пры гэтым Міхаіл Міхадзюк заявіў: «Мы гатовыя адказаць Літве на ўсе пытанні, якія ў іх сёння ёсць, на якія, яны мяркуюць, пакуль не дадзеныя адказы. Але пакуль яны не ідуць на двухбаковыя кансультацыі».

Літоўскі бок таксама плануе пабудаваць атамную станцыю, што мае паўстаць непадалёк мяжы з Беларуссю. Плануецца, што Вісагінскую АЭС увядуць у эксплуатацыю ў 2022 г., яе пабудова яшчэ не пачалася. 14 кастрычніка ў Літве разам з выбарамі ў сейм адбудзецца рэферэндум у пытанні будаўніцтва атамнага аб’екту.

Другі Чарнобыль у Астраўцы?

Незалежныя эколагі Беларусі ды прыхільнікі антыядравага руху ў Расеі заяўляюць, што пабудова АЭС у Беларусі можа ў выніку прывесці да экалагічнай катастрофы, да таго ж яна не выгадная для эканомікі Беларусі. АЭС будуецца паводле расейскіх тэхналогіяў, і мяркуецца, што запуск першага рэактару правядуць таксама расейскія адмыслоўцы. Пры гэтым урад абраў расейскі варыянт выключна таму, што саму пабудову фінансуюць таксама расейцы.

Дэпартаваны расейскі фізік-ядравік Андрэй Ажароўскі. Фота belsat.euДэпартаваны расейскі фізік-ядравік Андрэй Ажароўскі. Фота belsat.euУлады пераследуюць крытыкаў пабудовы Астравецкай АЭС. Гэтак, расейскага фізіка-ядравіка Андрэя Ажароўскага дэпартавалі з Беларусі і забаранілі яму ўезд у краіну цягам 10 гадоў.

Літоўскі бок неаднаразова выказваў пратэст супраць пабудовы АЭС у Астраўцы, спасылаючыся на тое, што ядравы аб’ект размесціцца непадалёк беларуска-літоўскай мяжы, за 50 км ад Вільні.


Колькі будзе каштаваць атамная кілават-гадзіна?

Афіцыйная пазіцыя Менску – пабудова АЭС неабходная Беларусі для захавання энергетычнай бяспекі. «Мы будуем АЭС для таго, каб зрабіць больш канкурэнтнаю нашу эканоміку. Сабекошт кілават-гадзіны электраэнергіі, што выпрацоўваецца на АЭС, у разы ніжэйшы, чымся на станцыях, якія выкарыстоўваюць арганічнае паліва. Нашая станцыя будзе працаваць у базавым дыспетчарскім графіку энергасістэмы на нашу эканоміку. Калі з’явяцца лішкі і складзецца спрыяльная сітуацыя на знешніх рынках – будзем ажыццяўляць экспарт электраэнергіі», – заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк. Аднак прыкладных разлікаў, колькі магла б каштаваць адна кілават-гадзіна, улады не называюць.

Паводле доктара тэхнічных навук, прафесара Георгія Лепіна, атамнікі адмыслова не ўключаюць у кошт энергіі, якую будзе вырабляць АЭС, падатковыя льготы і замежныя датацыі, каб яна здавалася таннаю.

Прафесар Георгій Лепін упэўнены, што атамнікі лукавяць, калі гавораць што энэргія ад АЭС самая танная. Фота belsat.euПрафесар Георгій Лепін упэўнены, што атамнікі лукавяць, калі гавораць што энэргія ад АЭС самая танная. Фота belsat.eu«Атамнікі штосьці спісваюць за кошт бюджэту, у чымсьці падманваюць, вызваляюцца ад падаткаў, атрымліваюць датацыі за мяжою, каб павысіць надзейнасць рэактараў. Усё гэта яны атрымліваюць, але ўсё сыходзіць у пясок – у падліку кошту электраэнергіі гэтага няма. Я паспрабаваў падлічыць, і атрымалася больш за 18 цэнтаў за кілават-гадзіну. А цеплавая энергія – 3–3,5 цэнты. Выходзіць, атамная энергетыка – самая дарагая. Сёння ветраагрэгаты, сонечныя крыніцы выдаюць энергію, у некалькі разоў таннейшую за атамную», – заявіў Георгій Лепін у інтэрв’ю «Белсату».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары