Амністыя не для ўсіх


{movie}Вольга Карач у “Гарачым каментары”|left|6810{/movie}З больш як 15 тысяч справаў аб датэрміновым вызваленні разгледзелі ўжо 13 тысяч. З турмаў выйдуць амаль дзве з паловаю тысячы асуджаных, яшчэ амаль пяці тысячам вязняў скароцяць тэрмін пакарання. Усе палітзняволеныя застануцца за кратамі.

Кіраўніца грамадскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач мяркуе, што для Лукашэнкі атрымаць ад палітвязняў прашэнні аб памілаванні – справа прынцыпу.

«За асобаю, што падпіша прашэнне аб памілаванні, не пойдуць сілавыя структуры, і яна не атрымае шырокай падтрымкі грамадства. Сілавікам патрэбны моцны лідар, а ў нашым грамадстве, на жаль, распаўсюджаны культ сілы», – кажа Вольга Карач.

Паводле актывісткі, у сённяшняй Беларусі шмат жорсткасці. Таму вельмі істотна, каб будучы беларускі лідар быў не толькі моцны, але і міласэрны.

«Беларускія турмы перапоўненыя. Людзі, якія не здзейснілі цяжкіх злачынстваў, увогуле не павінны сядзець у турме», – мяркуе спн. Карач.

belsat.eu

Стужка навінаў