Першы адкрыта палітычны прысуд у Казахстане


Вядомага апазіцыйнага дзеяча Казахстану Сяргея Казлова асудзілі на сем гадоў пазбаўлення волі. Сам Казлоў называе працэс «судзілішчам».

Уладзімір Казлоў – лідар незарэгістраванай апазіцыйнай партыі «Алга!». Суд прызнаў яго вінаватым у падбухторванні да дзяржаўнага перавароту, а таксама ў правакаванні нафтавікоў, што страйкавалі летась у Жанґаўэзене. У выніку дзеянняў паліцыі загінулі 14 чалавек.

Паводле грамадскай дзяячкі Ланіі Віняўскай, такі прысуд не стаў нечаканасцю, бо сітуацыя ў Казахстане з часам толькі пагаршаецца.

«Гэта першы адкрыта палітычны працэс, бо папярэднія падаваліся як працэсы над эканамічнымі злачынствамі або над хуліганамі. Разам з тым, Назарбаеў вельмі ўразліва ставіцца да рэакцыі Еўразвязу і не заўсёды можа дазволіць сабе тое, што робіць Лукашэнка», – кажа спн. Віняўская. {movie}Ланія Віняўская ў “Гарачым каментары”|right|6808{/movie}

Паводле актывісткі, жорсткі вырак суда не запужаў казахстанскае грамадства, а толькі дадаў смеласці. «Суд вельмі шырока абмяркоўваўся ў інтэрнэце: калі раней людзі пісалі пад нікамі, то цяпер не баяцца пісаць свае імёны і кожнага можна знайсці», – адзначае Ланія Віняўская.

Апанентам уладаў у Казахстане не лягчэй, чымся ў Беларусі. Тая ж «Алга!», хоць і пераадолела вызначаны мінімум – 50 тыс. сябраў партыі, гадамі чакае рэгістрацыі.

belsat.eu

Стужка навінаў