«Лінгвістычная» праблема: бокс ці павільён?


Прадпрымальнікі сталічнага рынку «Ждановічы» спрачаюцца з адміністрацыяй рынку: як назваць месца, дзе яны працуюць?

Хоць кожнаму відавочна, што пляцоўкі на рынку – гэта звычайныя адкрытыя боксы, адміністрацыя ўпарта лічыць іх «павільёнамі».

Як на паперы, так і ў жыцці?

Паводле кіраўніцтва «Ждановічаў», калі ва ўмове аб арэндзе гандлёвае месца называецца павільёнам, значыць ім яно і ёсць. А з гэтага вынікае, што прадпрымальнікі абавязаныя ўсталяваць касавыя апараты. Тыя не пагаджаюцца, бо ў такім выпадку будуць змушаныя плаціць вышэйшыя падаткі. І хоць усталяванне касаў лепш абароніць правы пакупнікоў, кошты на «Ждановічах» рэзка пойдуць угару. {movie}Бокс, ці павільён?|right|6806{/movie}

На сходзе 9 кастрычніка, у якім ўдзельнічалі каля 20 гандляроў, пастанавілі звярнуцца ў Дэпартамент прадпрымальніцтва з адпаведнаю скаргаю.

belsat.eu

Стужка навінаў