Па падзеях 19 снежня распачалі новую крымінальную справу


Міліцыянты шукаюць здымкі тых, хто павесіў бел-чырвона-белы сцяг на будынак КДБ.

Новую крымінальную справу распачалі паводле артыкулу 370 Крымінальнага кодэксу, за здзек над дзяржаўнымі сімваламі. Падазраваных у справе пакуль няма, але іх актыўна шукаюць праваахоўныя органы.

Міліцыянтаў цікавяць фота- і відэаматэрыялы, на якіх адлюстравана, як падчас шэсця праспектам Незалежнасці 19 снежня з будынку КДБ знялі афіцыйны сцяг Беларусі ды замянілі яго на бел-чырвона-белы. Пошук сведчанняў стаў падставаю для ператрусаў у рэдакцыі “Нашай Нівы”, у кватэрах галоўнага рэдактара выдання Андрэя Скурка, фотакарэспандэнкі Юліі Дарашкевіч і відэааператаркі Таццяны Гаўрыльчык. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

belsat.eu

Стужка навінаў