Каго варта памілаваць?


Больш за 15 тысячаў асуджаных падлягаюць сёлетняй амністыі. Ужо 2 372 з іх атрымалі згоду на памілаванне, а яшчэ амаль пяці тысячам скарацілі тэрмін пакарання на адзін год.

Амністыя не датычыць нікога з палітвязняў, затое на свабоду выйдуць асуджаныя за эканамічныя злачынствы і злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Для гэтага ім было дастаткова адседзець толькі адну чвэрць тэрміну.

Таксама маюць усе шанцы на вызваленне асобы, якім засталося сядзець менш за год.

«Белсат» запытаўся жыхароў Берасця: якія катэгорыі асуджаных варта вызваліць? Ці ўваходзяць у іх лік палітвязні? {movie}Каго варта памілаваць?|right|6804{/movie}

Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў