Леанід Злотнікаў: Гэта не крызіс. Гэта – неэфектыўнасць нашай эканомікі


Рост спажывецкіх коштаў, павысіўся попыт на валюту з боку насельніцтва, а золатавалютныя рэзервы няўмольна змяншаюцца. Ці чакаць беларусам новага крызісу?

Дзяржаўнае сальда і пустыя гаманцы беларусаў

{movie}Леанід Злотнікаў: Сітуацыя пагоршыцца|left|6796{/movie}Упершыню ад пачатку 2012 г. станоўчае сальда вонкавага гандлю таварамі Беларусі знізілася. Гэта азначае, што Беларусь набывае за мяжою тавараў на большую суму, чымся прадае. Без сталага прытоку валюты (напрыклад, у выглядзе крэдытаў) можа паўстаць яе дэфіцыт. Дадатковы фактар, што ўплывае на сітуацыю ў беларускай эканоміцы, – неабходнасць аддаваць у 2013 г. рэкордную колькасць вонкавых пазыкаў.

У будучыні сітуацыя будзе складацца адмоўна – нам няма прычынаў чакаць, што нашае сальда плацежнага балансу будзе станоўчае, – упэўнены эканаміст Леанід Злотнікаў. – Раней былі паступленні ад экспарту так званых разбаўляльнікаў, расейскія датацыі. Гэтак, сёлета яны павялічыліся на $ 3,5 млрд толькі таму, што знізілі кошты на газ. Але наперадзе такога не будзе, што нам штосьці знізяць – наадварот, кошты на газ вырастуць. А ўнёсак у беларускую эканоміку за кошт разбаўляльнікаў-растваральнікаў і біядызелю памяншаецца”.

Эканаміст спасылаецца на прагноз расейскага Міністэрства эканомікі ды развіцця, паводле якога сальда бягучага рахунку можа складаць мінус $ 10 млрд у 2015 г. “Гэта гаворыць пра тое, што калі тут радыкальна нешта не зменіцца, то даходы насельніцтва будуць падаць”, – падкрэсліў Злотнікаў.

На “чарку і скварку” больш ніхто не пазычыць?

{movie}Леанід Злотнікаў: Беларусі наўраціц пазычаць грошы|right|6797{/movie}Эксперты з расейскага Міністэрства эканомікі ды развіцця сцвярджаюць, што паглыблення крызіснай сітуацыі Беларусь можа пазбегнуць, калі распачне маштабную прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці. Паводле прагнозаў, гэта можа нават прывесці да невялікага росту даходаў беларусаў. Акрамя таго, урад Беларусі плануе рэфінансаваць амаль палову ўсіх пазыкаў, якія трэба аддаць у 2013 г.

“Калі ў нас адмоўнае сальда, калі нам трэба аддаваць шмат пазыкаў, то наўрад ці нам будуць зноў пазычаць на вонкавым рынку. Наўрад ці іншыя дзяржавы будуць нас падтрымліваць крэдытамі. На маю думку, попыт на валюту, які пачаў расці, ёсць адбіткам негатыўных чаканняў насельніцтва”, – гаворыць Леанід Злотнікаў.

Ва ўрадзе Беларусі сёлета заяўлялі, што Беларусь зацікаўленая ў атрыманні новага крэдыту ад Міжнароднага валютнага фонду. Аднак афіцыйны Менск большыя спадзяванні ўскладае на сваіх усходніх хаўруснікаў. Сярод іншага, на Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС, што фактычна падкантрольны Крамлю. Агучаныя таксама намеры аб размяшчэнні на міжнародным рынку ў 2013 г. дзяржаўных аблігацыяў, аднак эканамісты сумняваюцца ў тым, што яны будуць карыстацца вялікім попытам.

Гэта не крызіс. Пакуль што

{movie}Леанід Злотнікаў: Гэта не крызіс|left|6795{/movie}Каб пераламіць сітуацыю і больш не “затыкаць дзіраў” у бюджэце, урад спадзяецца “пераразмеркаваць працаўнікоў з нізкаэфектыўных месцаў на новыя, высокаэфектыўныя прадпрыемствы”. Дзеля гэтага, згодна з разлікамі Міністэрства эканомікі, цягам наступных трох гадоў у Беларусі трэба стварыць 200 тысячаў такіх працоўных месцаў.

Эканаміст Леанід Злотнікаў скептычна ставіцца да магчымасці рэалізацыі такіх планаў.

“Гэта не крызіс, гэта – праява неэфектыўнасці беларускай эканомікі. У перспектыве не відаць, за кошт чаго нам яе павысіць. Рашэнне ўраду пабудаваць у кожным раёне дзесяць новых высокаэфектыўных прадпрыемстваў і правесці мадэрнізацыю выглядае наіўным. Чаму менавіта дзесяць? Такія простыя метады не вытрымліваюць крытыкі”, – упэўнены Леанід Злотнікаў.

belsat.eu

Стужка навінаў