З кім трэба сябраваць беларусам?


Што даюць нашай краіне цёплыя дачыненні з Венесуэлаю, і ці трэба падтрымліваць сяброўскія стасункі з іншымі краінамі? Такія пытанні журналісты “Белсату” задавалі жыхарам сталіцы.

Большасць апытаных – за тое, каб сябраваць з усімі. У сувязі з Венесуэлаю ўсе згадвалі пра нафту і агульны таваразварот. “Сяброўства з Венесуэлаю шмат дае, да прыкладу, у эканамічным плане, у культурным… І таваразварот паміж краінамі расце – чаму б і не?” – бадзёра падзялілася спадарыня.

{movie}Апытанне: з кім трэба сябраваць Беларусі?|left|6794{/movie}“З Расеяй трэба сябраваць – газ дармовы! Ну, пасябраваць, каб газ быў. Ну а Венесуэла, яны там з Уга Чавэсам ці з кім там – нафта!” – запэўніў рэспандэнт. Пенсіянер жа бачыць выгаду яшчэ і ў экзатычнай садавіне: “Тое, чаго ў нас не хапае: розныя цытрусавыя і г. д., яны экспартуюць нам”.

Толькі адзін малады чалавек у якасці лепшага партнёра назваў ЗША. “Венесуэла – гэта тая ж Беларусь, мне здаецца”, – дадаў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў