Павал Усаў: У параўнанні з Беларуссю – Чавэс перамог сумленна


Аляксандр Лукашэнка не спаў усю ноч – хваляваўся за вынік прэзідэнцкіх выбараў у Венесуэле. Аднак новы дзень не змяніў гаспадара ў Каракасе, і кіраўнік Беларусі быў сярод першых, хто павіншаваў Чавэса з перамогаю. Што прынясе Беларусі чарговы прэзідэнцкі тэрмін сябра Уґа?

З Уґа камфортна

Паводле палітолага Паўла Усава, хваляванні Лукашэнкі зразумелыя: саюзнікаў, з якімі можна было б развіваць эканамічныя дачыненні, пералічыш па пальцах.

«Акрамя псіхалагічнага камфорту ў стасунках з Чавэсам, існуюць і вялікія супольныя эканамічныя праекты. Гэта і нафтавая галіна, і гандаль зброяй, і фінансавыя праекты, пра якія мы нават не ведаем», – адзначае сп. Усаў. {movie}Павал Усаў у “Гарачым каментары” ч.1|right|6783{/movie}

Калі б у Венесуэле змяніўся рэжым, то шматгадовыя напрацоўкі пайшлі б у пясок. Апазіцыя падкрэслівала, што не будзе падтрымліваць стасункаў з аўтарытарнымі краінамі.

«Беларусь можа толькі марыць пра венесуэльскую дэмакратыю»

Разам з тым, факт, што апанент Чавэса, Энрыке Капрылес, прайграў дзейнаму кіраўніку краіны толькі 10 % галасоў, – паказвае: выбары ў Венесуэле істотна адрозніваюцца ад айчыннага волевыяўлення.

«Там зусім па-іншаму функцыянуе і ўлада, і апазіцыя. Па-першае, рэжым Уґа Чавэса не ёсць такім стабільным і кансалідаваным: губернатары і мэры абіраюцца, а не прызначаюцца. І шмат хто з іх у апазіцыі да Чавэса. Таксама былі рэферэндумы, якія меліся абмежаваць уладу Чавэса. Таму можна сказаць: Чавэс перамог у адносна дэмакратычнай кампаніі, пра якую Беларусь можа толькі марыць», – падкрэслівае палітолаг.

Лукашэнка ўсцяж будзе будаваць адносіны з краінамі, што будуць даваць грошы «за пацалункі», і Венесуэла – якраз адзін з такіх нешматлікіх варыянтаў.

Падступны Захад

Акрамя словаў хвалявання пра сябра Уґа, Лукашэнка ў інтэрв’ю тэлеканалу «Мир» распавёў пра «падвойныя стандарты Еўразвязу» ў дачыненні Беларусі ды выказаў меркаванне, што Захад хоча «перакуліць» не толькі гісторыю Беларусі, але і саму́ю краіну. {movie}Павал Усаў у “Гарачым каментары” ч.2|right|6784{/movie}

На думку Паўла Усава, у словах пра «падвойныя стандарты» ёсць праўда. «Узяць да прыкладу Азербайджан, які таксама мае вялікія праблемы з дэмакратыяй, але гэта не перашкаджае яму мець добрыя адносіны з ЗША і Еўразвязам», – нагадаў палітолаг.

Чаму ж Захад крытыкуе рэжым у Беларусі, як ніякі іншы на постсавецкай прасторы? Як лічыць Усаў, прычына ў тым, што Беларусь – з Лукашэнкам ці без – застаецца еўрапейскаю краінаю і ЕЗ не хоча мець такога суседа.

belsat.eu

Стужка навінаў