Літва рыхтуецца да парламенцкіх выбараў


Літоўскія выбарнікі, стомленыя палітыкаю жорсткай эканоміі, спадзяюцца, што да ўлады прыйдуць апазіцыйныя сацыял-дэмакраты.

Першы тур парламенцкіх выбараў у Літве прызначаны на 14 кастрычніка. У выбарчай кампаніі прымае ўдзел рэкордная колькасць партыяў – 17.{movie}Перадвыбарчыя ролікі літоўскіх палітыкаў|left|6780{/movie}

Адмыслоўцы заўважаюць, што прэм’ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, які рэпрэзентуе Хрысціянска-дэмакратычную партыю, вельмі шмат зрабіў для пераадолення эканамічнага крызісу ў краіне. З іншага боку, скарачэнне дзяржаўных выдаткаў і павышэнне падаткаў прывяло да падзення ўзроўню жыцця насельніцтва. У выніку з Літвы ў пошуках працы эмігравалі тысячы маладых людзей.

Палітолаг Кястуціс Ґірнюс (Kęstutis Girnius) мяркуе: «Хоць прэм’ер і зрабіў вялізную працу, ён, відаць, – найменш папулярны палітык у Літве».

Кубілюс не губляе надзеі, што выбарнікі справядліва ацэняць ягоныя намаганні ў справе пераадолення эканамічнага крызісу.

Праграма Сацыял-дэмакратычнай партыі, аднак, больш зразумелая выбарнікам. Лідар партыі Альґірдас Буткявічус выступае за павышэнне мінімальнага заробку і ўзалежненне падаходнага падатку ад роўню прыбыткаў.

Сацыял-дэмакраты больш памяркоўныя ў дыялогу з Крамлём і будуць імкнуцца да зніжэння кошту на газ з боку Расеі.

На пяткі дзвюм асноўным партыям наступае Партыя працы, якою кіруе адыёзны палітык расейскага паходжання Віктар Успаскіх. Цяпер ён дэпутат Еўрапарламенту ад Літвы і не хавае амбіцыяў перамагчы на наступных выбарах.

На гэтым шляху яму ніяк не замінае вялікі шлейф скандалаў: Партыю працы падазраюць у вядзенні «чорнай бухгалтэрыі» ды ўхіленні ад падаткаў. Умелая палітычная кампанія пад кіраўніцтвам дасведчаных паліттэхнолагаў дазволіла стварыць вобраз бязвіннага, пераследаванага ўладамі чалавека.

Апытанні грамадзянаў Літвы паказваюць, што выбарнікі ўсё ж спадзяюцца на больш прадуманую і сумленную палітыку ў краіне.

belsat.eu
https://youtu.be/6MfL_ikaQwM

Глядзі таксама
Каментары