Уладзімір Мацкевіч: Калі апазіцыя не можа дамовіцца, ёю кіруе рэжым


Раз’яднанасць дэмакратычных сілаў спрасціла “працу” правакатараў на Плошчы, мяркуе палітолаг.

Палітолаг Уладзімір Мацкевіч кажа, што беларуская апазіцыя мусіць адмовіцца ад старых трафарэтных падыходаў і змяніць стратэгію, больш рэалістычна глядзець на рэчы і творча планаваць сваю дзейнасць.

“Трэба змяняць не лідараў, а падыходы. Змена асобаў пры старой тактыцы і стратэгіі ні да чаго не прывядзе”, – мяркуе Уладзімір Мацкевіч.

Паводле палітолага, у сённяшняй сітуацыі, калі апазіцыя хаатычная і некансалідаваная, ёю ўскосна кіруе рэжым. Пры гэтым ён настойвае, што не варта марнаваць сілы на пошук прадажных лідараў, бо большасць з іх – сумленныя людзі. Аднак праз няздольнасць дамовіцца паміжсобку яны вымушаныя ісці ўслед ініцыятыве рэжыму.

“Гэта было відавочна нават падчас падзеяў 19 снежня. Адсутнасць каардынацыі прывяла да таго, што некалькі правакатараў зрабілі тое, што было патрэбна рэжыму. На сёння галоўная задача – вырасціць такі палітычны суб’ект, з якім рэжым, нават пры ўсёй сваёй брутальнасці, не мог бы не лічыцца. Пакуль палітычныя групоўкі з гэтай функцыяй справіцца не могуць”, – падсумаваў Уладзімір Мацкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў