З Пуціным да алтара: 20 % расяянак гатовыя выйсці замуж за прэзідэнта


Прычым большасць “нявестаў” 60-гадовага кіраўніка Расеі складаюць жанчыны ад 25 да 39 гадоў.

Апытанне праводзіў Аналітычны цэнтр Юрыя Лявады.

“Прэтэндэнткі” на руку Уладзіміра Пуціна ва ўзросце ад 25 да 39 гадоў складаюць 25 % апытаных. Сярод аднагодак прэзідэнта (ад 55 гадоў і старэйшыя) ахвочых найменш – толькі 14 %.

Вось іншыя рысы партрэту сярэднестатыстычнай “жонкі” Пуціна: сярэдняя адукацыя (25 % апытаных), нізкі заробак (24 %) і сельская прапіска (22 %). Сярод тых, хто можа набыць аўтамабіль, знайшлося ўсяго 7 % прадстаўніц прыгожага полу, гатовых злучыць свой лёс з лёсам прэзідэнта. Сярод масквічак гэты паказнік склаў 18 %.

А вось тых, хто не згодны дзяліць ложак з Пуціным, аказалася значна больш – 66 %. Гэта пераважна пажылыя рэспандэнткі (70 %), дамы з сярэдняю спецыяльнаю і вышэйшаю адукацыяй (71 і 67 % адпаведна) і матэрыяльна забяспечаныя (86 %).

14 % рэспандэнтак спыніліся на варыянце «цяжка адказаць».

Апытанне праведзенае 21–24 верасня 2012 г. паводле рэпрэзентатыўнай усерасейскай выбаркі гарадскога і сельскага насельніцтва сярод 1601 чалавека ва ўзросце 18 гадоў і старэйшых у 130 населеных пунктах 45 рэгіёнаў краіны. У ім бралі ўдзел толькі жанчыны. Статыстычная хібнасць не перавышае 3,4 %.

Учора ж прыхільніцы і апаненткі расейскага лідара адзначалі ягоны 60-гадовы юбілей.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары