Гульцы хакейнага клубу «Дынама», спалохаўшыся заўзятараў, збеглі праз чорны ход


Пасля чарговай паразы менскіх хакеістаў фанаты запатрабавалі адказу за “няўцямную гульню”.

Хакейны клуб “Дынама” з Менску, нягледзячы на ўзмацненне замежнымі легіянерамі, займае перадапошнюю пазіцыю ў Заходняй канферэнцыі. {movie}Заўзятары клубу “Данама-Менск” пасля матча са “Спартаком”, відэа карыстальніка сервісу youtube – TheHCDinamoMinsk |left|6778{/movie}Апошні матч менчукоў у расейскай сталіцы з маскоўскім “Спартаком” таксама закончыўся несуцешна для беларусаў – 1:4 на карысць расейцаў. “Дынама” яшчэ больш умацавалася ў рэпутацыі аўтсайдара.

Фанаты менскага клубу, збянтэжаныя дрэннаю гульнёю дынамаўцаў у Маскве, акупавалі выйсце спартовага палацу, адкуль мела з’явіцца каманда, і сталі патрабаваць размовы з хакеістамі ды трэнерам Кары Хэйкіля. Некалькі хакеістаў усё ж адважыліся выйсці да заўзятараў, каб іх супакоіць.

“Як вы можаце так гуляць?”, “Як вам не сорамна – у вас адзін з наймацнейшых складаў у лізе!” – ушчувалі спартоўцаў засмучаныя фанаты.

Спартовы дырэктар “Дынама” Ігар Матушкін, аднак, паставіў кропку ў гутарцы гульцоў і заўзятараў. Нечакана з’явіўшыся перад прыхільнікамі клубу, ён абвесціў, што камандзе трэба тэрмінова з’ехаць, і загадаў падапечным сыходзіць. Асноўная частка каманды, як паведамляе interfax.by, ужо раней пакінула Палац спорту праз чорны ход і ў аўтобусе чакала рэшту, каб як мага хутчэй з’ехаць.

belsat.eu

Стужка навінаў