Палітыка асобна ад бізнэсу?


На ўчорашніх дэбатах у Амстэрдаме прадстаўнікі беларускага «Свабоднага тэатру» заклікалі Еўразвяз адмовіцца ад экспарту беларускіх нафтапрадуктаў. Згодна з афіцыйнаю статыстыкаю, Нідэрланды займаюць другое месца сярод асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Беларускія актывісты ўпэўненыя, што грошы ад гэтага бізнесу ідуць на ўтрыманне дыктатарскага апарату Аляксандра Лукашэнкі.

Адмовіцца ад “недэмакратычнага экспарту”

Паводле арганізатараў дэбатаў, для шматлікіх еўрапейскіх палітыкаў і бізнесоўцаў агучаныя лічбы былі навіною. У параўнанні з 2010 г., летась беларускі экспарт у Нідэрланды павялічыўся ўтрая – да 6 млрд долараў. Прадстаўнікі «Свабоднага тэатру» і шэраг беларускіх палітыкаў заклікаюць адмовіцца ад беларускіх нафтапрадуктаў. Паводле іх, гэта прымусіць урад Беларусі рэфармаваць эканоміку і выпусціць палітвязняў.

Тым болей, Еўразвяз мае падобны досвед – увесну ён практычна адмовіўся ад іранскай нафты на знак пратэсту супраць ядравай праграмы Тэгерану. Наступствы нафтавага эмбарга Іран перажывае з цяжкасцю – з пачатку года мясцовы рыял страціў каля 80 % сваёй вартасці. Што праўда, эканамісты асаблівых поспехаў не бачаць.

Ці працуюць эканамічныя санкцыі?

Як зазначае эксперт «Ліберальнага клубу» Яўген Прэйгерман, прыклад Ірану паказвае, што эканамічныя санкцыі рэжыму не змяняюць.

«Мы бачым праблемы ў Іране, якія паўсталі праз санкцыі, але ж гэта ніякім чынам не паўплывала на рэжым, на тое, каб ён зрабіўся больш дэмакратычным, і на тое, каб ён перастаў працаваць над сваёй ядраваю праграмаю», – кажа Прэйгерман. {movie}Яўген Прэйгерман эканамічных санкцыяў не будзе|right|6772{/movie}

Паводле адмыслоўца, Захад не ўвядзе сур’ёзных эканамічных санкцыяў супраць Беларусі перадусім з той прычыны, што не можа аддаваць загадаў мясцовым бізнесоўцам. Тым часам, эфектыўнасць ужо існых абмежаванняў супраць Беларусі – сумнеўная.

«Мы бачым, што чым больш гэтых санкцыяў, тым мацней рэжым пачынае контратакаваць і тым мацней зачыняецца краіна. І для мяне гэта галоўнае – падаецца, што мы як грамадзяне, а не рэжым, ператварыліся ў нейкія адкіды Еўропы. І гэта проста адаб’ецца на будучыні. Сёння можна біцца з рэжымам, але калі паўстане пытанне, як трансфармаваць Беларусь, з-за таго, што мы ізаляваныя, гэта будзе праблемаю», – мяркуе эксперт.

На сёння эканамічныя санкцыя супраць Менску сапраўды носяць сімвалічны характар, а толькі за сем апошніх месяцаў года беларускі экспарт нафтапрадуктаў вырас больш як на траціну.

belsat.eu
https://youtu.be/JjZXu9beOQc

Глядзі таксама
Каментары