Жудасныя гонкі ў Горадні: адно аўта збіла жанчыну, другое – цягнула па асфальце


Жанчына ішла па выдатна асветленым пераходзе. Яна памерла на месцы.

Учора ўвечары двое маладзёнаў імчалі на аўтамабілях з гаражоў аднаго мікрараёна Горадні ў іншы па чатырохпалоснай дарозе. Тры паласы 49-гадовая гараджанка паспела перайсці. На чацвёртай «Volkswagen» збіў яе з такою сілаю, што кабету адкінула прыблізна на трыццаць метраў, яна трапіла пад колы BMW, якое прыкладна такую ж адлегласць цягнула цела па асфальце.

Тармазны след паказаў, што «Volkswagen» рухаўся з хуткасцю 100 км/г. Кіроўца год таму атрымаў пасведчанне, здаўшы з шостай спробы тэарэтычны іспыт і з пятай – практычны. Маладзён, які ехаў на BMW, правы атрымаў пяць гадоў таму. За гэты час яго штрафавалі 19 разоў, у тым ліку за тое, што быў за рулём п’яны.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары