«Размова Жбанкова»: Дзе шукаць гумар у Беларусі?


Пра тое, чаму ў Беларусі няма прафесійных гумарыстаў і што азначае смех для нашых суайчыннікаў, Максім Жбанкоў размаўляў з літаратарам і перакладчыкам Паўлам Касцюкевічам.

Паводле госця праграмы, у Беларусі гумар можна знайсці ў нечаканых месцах. “Не трэба шукаць гумар у часопісе “Вожык”. Варта шукаць гумар […] у грамадска-палітычных выданнях. Напрыклад, разгортваеш “Советскую Белоруссию” – і смяешся. Або глядзіш “Хартыю” […] – і смяешся, дзе там кажуць: [застаўся] месяц да канца рэжыму”.

{movie}”Размова Жбанкова”: Павал Касцюкевіч|left|6762{/movie}У якасці прыкладу “свядома гумарыстычнага” выдання, якое “ніколі не выносіць гэта ў сваю назву” Павал Касцюкевіч прыводзіць “Белгазету”. Ён адзначае высокі ўзровень калумністаў. “Там няма навінаў, але ёсць стыль, ёсць [гумарыстычнае] абмеркаванне”.

У Беларусі гумар можна напаткаць на кожным кроку, гаворыць літаратар, згадваючы пра білборд у мікрараёне “Уручча” на выездзе з Менску: “Ласкава запрашаем у Беларусь”.

Адсутнасць прафесійных гумарыстаў госць праграмы тлумачыць афіцыйнаю забаронаю жартаваць з палітыкаў. Затое “фантастычныя вобразы і сюжэты” падказвае саветызм нашых суайчыннікаў, іхнае неўсведамленне таго, што яны жывуць у посткаланіяльным грамадстве. І шмат што з гэтага ўхопліваюць уладальнікі рахункаў на “Facebook’у” або ў “Жывым дзённіку”. Менавіта ў Сеціве самая вялікая імавернасць спаткаць гумарыстаў, лічыць Павел Касцюкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў