Джэймз Бонд святкуе юбілей


https://youtu.be/player_embedded&v
https://youtu.be/player_embedded&v
Роўна 50 гадоў таму на экраны выйшаў першы афіцыйны фільм пра Джэймза Бонда «Доктар Не» (Dr. No), якім распачаўся адзін з самых папулярных і самых працяглых фільмовых цыклаў.

Постаць славутага суперагента яшчэ на пачатку 1950-х гадоў прыдумаў Іян Флэмінґ (Ian Fleming), былы журналіст, які служыў у гады Другое сусветнае вайны ў выведцы Брытанскага каралеўскага флоту. Ягоны першы раман «Казіно «Раяль» аб прыгодах супершпіёна пабачыў свет у 1953 годзе.

Шукаючы імя для свайго героя, Флэмінґ выкарыстаў першае-лепшае асабовае найменне, што трапілася яму на вока, – імя аўтара кнігі пра жыццё птушак на Карыбах, якую ў той момант чытаў Флэмінґ. Арнітолаг Джэймз Бонд, як цвердзяць сведкі, быў вельмі абражаны выкарыстаннем ягонага імя ў якасці наймення для шпіёна. У адплату ён назваў знойдзеную ім у Індыі даволі непрыемную птушку флэмінгам.

Аўтар твораў пра Джэймза Бонда неаднаразова экранізаваў свае кнігі. Для гэтага ён запрашаў самых вядомых брытанскіх і амерыканскіх рэжысёраў. Адным з прэтэндэнтаў на выкананне гэтай функцыі быў легендарны Элфрэд Гітчкок. Зрэшты, першая стужка з амерыканцам Бэры Нэлсанам (Barry Nelson) у галоўнай ролі цяпер можа здацца кпінам. Бонд меў імя Джымі ды працаваў ён не на брытанскую выведку, а на CIA (ЦРУ).

Першым выканаўцам ролі сапраўднага Бонда лічыцца Шон Конэры (Sean Connery), які і сыграў яго ў «Доктары Не»

Хоць спачатку Іян Флэмінґ і адмаўляўся бачыць актора ў вобразе суперагента, менавіта Шона Конэры называюць найлепшым увасабленнем супершпіёна.

Джэймза Бонда гралі таксама Джордж Лэйзэнбі (George Lazenby, адзіны небрытанскі выканаўца гэтае ролі), Роджэр Мор (Roger Moore, самы сталы Бонд у гісторыі: на пачатку здымкаў актору было 46 гадоў), суровы Тымаці Долтан (Timothy Dalton, Бонд у ягоным выкананні праяўляе сябе як змрочная і агрэсіўная асоба), абаяльны Пірс Броснан (Pierce Brosnan, ягонае майстэрства пахваліў нават Бонд Першы – Шон Конэры) і Дэньел Крэйґ (Daniel Craig) – першы бландзін за ўсю гісторыю серыялу. {movie}Свежы саўднтрэк да новага “Бонда”|right|6748{/movie}

Да паўстагоддзя сагі пра Джэймза Бонда прымеркавалі выхад новай стужкі «007: Каардынаты «Скайфол» (Skyfall), якая мае з’явіцца ў сусветным пракаце сёлета 9 лістапада. Бюджэт фільму на гэты момант складае $ 200 млн. Менавіта сёння ў інтэрнэце выклалі саўндтрэк да новай серыі пра агента «007» у выкананні спявачкі Adele.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары