5 кастрычніка – Сусветны дзень настаўніка, які з’явіўся ў календары ў 1994 годзе. Прафесійнае свята – нагода адзначыць вялізную ролю настаўніцтва ў жыцці грамадства, у фармаванні светапогляднага падмурку новых пакаленняў.
У большасці постсавецкіх краінаў гэтае свята адзначаюць у першую нядзелю кастрычніка.
«Белсат» запытаўся пінчукоў, ці застаюцца настаўнікі маральным аўтарытэтам і сёння?
Бальшыня апытаных згаджаецца з гэтым, але адзначае, што настаўнікі працуюць у цяжкіх умовах, а іхныя намаганні не ўзнагароджваюцца належным чынам. Некаторыя з апытаных лічаць, што толькі тыя, хто прайшоў «старую школу», могуць здабыць павагу вучняў. {movie}Ці настаўнікі застаюцца маральным аўтарытэтам?|right|6746{/movie}
Падрабязнасці ў відэаматэрыяле.
belsat.eu