Яўген Прэйгерман: У нас шызафрэнічная эканамічная палітыка


Эканамічны аналітык мяркуе, што рост коштаў у Беларусі скончыцца толькі пасля таго, як урад перастане друкаваць грошы.
Грашовая маса, паводле Прэйгермана, узрасла за 8 месяцаў гэтага года на больш як 42 %, што даволі значна перавышае рост грашовай масы ў папярэднім годзе, асабліва складаным для беларускай эканомікі.{movie}Яўген Прэйгерман у “Гарачым каментары”|left|6734{/movie}

Аграмадныя сумы, падкрэсліў эксперт, ідуць на розныя дзяржаўныя праграмы, на сельскую гаспадарку, на будаўніцтва і г. д. “Сельская гаспадарка – гэта калодзеж, куды ўсё сыпецца”, – заўважыў адмысловец.

Прэйгерман назгадаў, што эканоміка Беларусі – камандава-адміністрацыйная: усё залежыць ад волі прэзідэнта. “На жаль, – адзначыў эканаміст, – воля прэзідэнта не заўсёды згодная з эканамічнымі законамі”. Даволі часта, падкрэсліў Прэйгерман, кіраўнік краіны патрабуе супярэчлівых рэчаў, што выклікае да жыцця “шызафрэнічную эканамічную палітыку”.

belsat.eu

Стужка навінаў