Жывапіс у даслоўным значэнні: у Нью-Ёрку паказалі карціны, напісаныя кроўю. Агляд падзеяў культуры.


Амерыканскі мастак Вінсэнт Кастылья прэзентаваў выставу пад назваю “Уваскрашэнне”, карціны для якой напісаныя… ягонай кроўю. Як сцвярджае экстравагантны творца, колер крыві – ідэнтычны аднаму з адценняў акварэлі. {movie}Агляд падзеяў культуры (04.10.2012)|left|6733{/movie}Свой выбар на карысць натуральнай фарбы ён тлумачыць жаданнем быць бліжэй да мастацтва. Перад першаю персанальнай экспазіцыяй гэта абярнулася для Кастыльі праблемамі.

ВІНСЭНТ КАСТЫЛЬЯ, МАСТАК:
„Я не лічыў, колькі крыві збіраў, бо больш засяродзіўся на працы. Я даволі аслаб, і мне спатрэбілася інвазійная хірургія, каб вылечыцца”.

Цяпер мастак кантралюе колькасць крыві, гэтая выстава – ужо пятая па ліку. Вінсэнт Кастылья піша карціны натуральным ферментам ужо дзесяць гадоў.

Іншыя тэмы: агляд кінапрэм’ераў. Вакаліст гурта “Blur” збіраецца напісаць оперу для моладзі.

belsat.eu

Стужка навінаў