„Гавары праўду!” збіраецца працаваць замест дэпутатаў


Актывісты заяўляюць, што зробяцца альтэрнатываю афіцыйным народным абраннікам.

Сябры кампаніі абяцаюць сачыць за тым, як дэпутаты выконваюць свае абавязкі, а калі трэба – рабіць іх працу замест іх. Пра гэта яны заявілі на сённяшняй прэс-канферэнцыі.

Актывістка кампаніі „Гавары праўду!” Таццяна Караткевіч распавяла „Белсату”, што яна і яе калегі працягнуць заключаць „грамадзянскія дамовы”.

{movie}Таццяна Караткевіч: “Гавары праўду!” будзе працаваць замест дэпутатаў|left|6721{/movie}Паводле суразмоўніцы, жыхароў сталіцы больш за ўсё турбуюць праблемы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. На другім месцы – будаўніцтва, у прыватнасці казіно, на трэцім – экалагічныя праблемы.

belsat.eu

Стужка навінаў