Бізнесовец абраў для пратэсту купал Сабору Св. Пятра ў Ватыкане


Італьянец Марчэллё Ды Фініц’ё правёў на купале ватыканскай базілікі 24 гадзіны на знак пратэсту супраць новаўвядзенняў ураду ў турыстычнай галіне.{movie}Бізнесовец пратэставаў на купале сабору Св. Пятра|left|6718{/movie}

Прадпрымальнік змагаўся гэтак супраць планаў кіраўніцтва краіны – прадаваць турыстычныя ліцэнзіі на аўкцыёнах, што з аднаго боку мае павысіць канкурэнцыю ў турыстычным сектары, але з другога – пагражае банкруцтвам дробным бізнесоўцам. Новыя правілы будуць таксама абмяжоўваць працягласць ліцэнзіяў, што дрэнна адаб’ецца на інвестыцыях у турыстычную галіну.

Гаспадар невялічкай фірмы, якая займаецца арэндаю парасонаў і шэзлонгаў для турыстаў, залез на купал самай галоўнай каталіцкай базілікі, каб прыцягнуць увагу да сваіх праблемаў.

Ды Фініц’ё пераскочыў праз парэнчы ў верхняй частцы купала на вышыні 137 метраў, куды маюць доступ турысты. З агляднай пляцоўкі ён пералез на выступ над акном у купале і разгарнуў плакат з заклікам дапамагчы. На небяспечнай вышыні прадпрымальнік правёў 24 гадзіны і спусціўся толькі тады, калі міністр турызму Італіі П’ера Гнудзі паабяцаў з ім асабіста сустрэцца.

belsat.eu

Стужка навінаў