Прадстаўніка Беларусі змусілі пакінуць паседжанне паліткамітэту ПАРЕ (+відэа)


https://youtu.be/DIzDI0ggKYY
Прадстаўнік Беларусі быў вымушаны пакінуць паседжанне палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбуры, на якім разглядалася беларускае пытанне. Інфармацыя пра скандал у Страсбуры прагучала 4 кастрычніка на брыфінгу ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.{movie}Прадстаўнік Беларусі пакінуў паседжанне ПАРЕ|left|6722{/movie}

Журналіст ИТАР-ТАСС папрасіў прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных пракаментаваць рашэнні, прынятыя на паседжанні паліткамітэту ПАРЕ адносна Беларусі, а таксама скандал з выдварэннем беларускага прадстаўніка з залы паседжання.

У адказ Савіных заявіў, што пазіцыя МЗС наконт гэтага будзе абнародаваная пазней.

Паседжанне паліткамітэту ПАРЕ ўжо скончылася, але аб прынятых на ім рашэннях пакуль не паведамляецца.

Нагадаем, парламенцкія выбары, што прайшлі ў Беларусі 23 верасня, ПАРЕ ацаніла як не адпаведныя міжнародным дэмакратычным стандартам.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары