Дачка міністра інфармацыі выкрывае сацсеткі


Аспірантка Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вольга Праляскоўская напісала артыкул пра рэвалюцыі праз «Facebook» «Мабілізацыя ў сетцы. Інтэрнэт як сучасны сродак кансалідацыі пратэставых масаў», апублікаваны ў часопісе «Беларуская думка» ў рубрыцы «Слова маладым вучоным».

Ключавая думка Вольгі Праляскоўскай заключаецца ў тым, што ва ўмовах «крызісу дзяржаўных ідэалогіяў» робяцца запатрабаванымі «малыя ідэалогіі субкультураў». У найбольшай ступені яны маюць уплыў на моладзь «з прычыны няўстойлівых асобасных каштоўнасцяў».

Праляскоўская прыводзіць прыклады таго, як інтэрнэт зацягваў моладзь ў закалоты падчас рэвалюцыяў у Егіпце, Емене і Лівіі. На заканчэнне маладая даследчыца палітычных тэхналогіяў цытуе Аляксандра Лукашэнку з заяваю пра «інвестыцыі ў моладзь як у нашу будучыню». «Не менш важныя згуртаванасць соцыуму, упэўненасць людзей у справядлівасці і жыццяздольнасці грамадскага ладу, давер да палітычных лідараў», – падсумоўвае аўтарка.

Што да сітуацыі ў Беларусі, Вольга Праляскоўская сцвярджае, што «апаненты ўлады прыкрываюць свае намеры збітымі крадзенымі лозунгамі, а канцэпт «моладзь – гэта будучыня» выкарыстоўвае дзеля прасоўвання ўласнай ініцыятывы «Рух будучыні». Аўтарка заклікае да захадаў «для недапушчэння кансалідацыі насельніцтва ў межах негатыўнай праграмы».

Яўген Ліпковіч: лепш бы сядзелі ў аграгарадках. Фота belsat.euЯўген Ліпковіч: лепш бы сядзелі ў аграгарадках. Фота belsat.euПракаментаваць артыкул Вольгі Праляскоўскай «Белсат» папрасіў блогера Яўгена Ліпковіча, які рэгулярна праглядае электронную версію «Беларускай думкі». «Я ўвесь час гартаю гэтыя старонкі з надзеяй убачыць там думку. Нічога апрача шаленства ў мяне часопіс не выклікае. Ім трэба назву змяніць! Я думаю, мы нашмат разумнейшыя, чым яны ў сябе друкуюць. Я цяпер разумею: правільна, што рэдактар гэтага часопіса Гігін не ўязны. Ён будзе толькі няславіць нас у Еўропе. Такія людзі павінны сядзець у аграгарадках і займацца чым-небудзь карысным. Увогуле, крыўдна, што дзяржава траціць нашы падатковыя грошы і на такія часопісы, і на такіх аспірантаў», – заявіў блогер.

Часопіс, які выдае Адміністрацыя прэзідэнта, пазіцыянуе сябе як навуковае выданне. Ён рэкамендаваны Найвышэйшай атэстацыйнаю камісіяй для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў.

belsat.eu

Стужка навінаў