Глёбус у «Размове Жбанкова»: Мяне бянтэжаць журналісты, што аплёўваюць рэстаўратараў


Мінулае ў нас любяць. А вось рэстаўратараў часцяком крытыкуюць. Вось і цяпер у Сеціве з’явіўся крытычны фотарэпартаж з нагоды рэстаўрацыі Лідскага замку. Адразу і не адкажаш – праўда гэта ці не і як да гэтага ставіцца. Пра лёс беларускай рэстаўрацыі размаўляюць культуролаг Максім Жбанкоў ды мастак і літаратар Адам Глёбус.

{movie}”Размова Жбанкова” з Адамам Глёбусам пра рэстаўрацыю|left|6714{/movie}«Мяне бянтэжаць журналісты, што аплёўваюць рэстаўратараў», – заявіў падчас праграмы Адам Глёбус, адказваючы на пытанне пра рэстаўрацыю беларускіх замкаў. «Я не ведаю і не бачыў ніводнага фільму, ніводнага помніка беларускаму рэстаўратару, не бачу, каб яны насілі ордэны ці атрымлівалі прэміі. Я лічу, што ў нас адна з самых найлепшых рэстаўрацыйных школаў у свеце. На мой погляд. Я быў сведкам яе стварэння, не так даўно першы наш аб’ект – Мірскі замак (пастаўлены на рэстаўрацыю у 1968 годзе). Я асабіста ведаю людзей, што стваралі першыя рэстаўрацыйныя праекты», – падкрэслівае госць праграмы.

Як рэстаўравалі Траецкае прадмесце, як зараджалася беларуска рэстаўрацыйная школа і ў чым карані крытычнага стаўлення да таго, якім чынам адбываецца рэстаўрацыя гістарычных помнікаў у Беларусі? Глядзіце «Размову Жбанкова»!

belsat.eu

Стужка навінаў