Аляксандр Пуціла: «Баварыя» была ў эйфарыі


Пра недаацэньванне нямецкімі футбалістамі супернікаў з БАТЭ і шанцы нашай каманды ў гульні з “Валенсіяй” спартовы каментатар разважаў у “Гарачым каментары”.{movie}Аляксандр Пуціла ў “Гарачым каментары” |left|6702{/movie}

Аляксандр Пуціла нагадаў, што спартовы дырэктар “Баварыі” папярэджваў гульцоў, каб яны надта не ганарыліся сваймі здольнасцямі ды потым не хадзілі “з апушчанымі плячыма”. “Добры старт для мяне нічога не значыць”, – працытаваў госць “Гарачага каментара” словы чыноўніка, прыведзеныя газетаю “Прессбол”.

Сваю ролю, паводле спартовага каментатара, згуляла і якасць поля. Праўда, адзначыў ён, немцы на пакрыццё не наракалі.

Аляксандр Пуціла адзначыў добрае фізічнае рыхтаванне БАТЭ: “Упершыню ў гэтым сезоне ёсць глыбокі склад – ёсць на кожную пазіцыю па два-тры гульцы”. Спартовы аглядальнік таксама адзначае велізарны ўнёсак у перамогу Аляксандра Глеба, які, між іншага, заявіў, што не хоча заставацца з БАТЭ пасля заканчэння сезону.

Аднак, на думку Пуцілы, гульцоў БАТЭ наўрад ці ўдасца раскупіць. Тут ён адзначае добрыя менеджарскія здольнасці Анатоля Капскага, генеральнага дырэктара і старшыні кіраўніцтва клубу, дзякуючы якому ўдаецца трымаць каманду. Для Капскага, адзначае Аляксандр Пуціла, футбол – на першым месцы, у адрозненне ад уладальніка футбольнага клубу “Дынама” Юрыя Чыжа, занятага бізнесам.

belsat.eu
https://youtu.be/iMC11Ve6h4w

Глядзі таксама
Каментары