Даўжэнка: БАТЭ гуляе лепей, чым зборная Беларусі па футболе


Спартовы аглядальнік Уладзімір Даўжэнка лічыць, што перамога беларускага клубу над “Баварыяй” – сенсацыя, якая, аднак, нічога не зменіць у айчынным футболе.

“Адбылася мега-сенсацыя, – сказаў знаўца. – Бо калі б “Баварыя” правяла з БАТЭ 10 гульняў, то выйграла б 8. Усё ж нямецкая каманда мае вельмі высокі ўзровень”{movie}Даўжэнка: БАТЭ гуляе лепей, чым зборная Беларусі|left|6699{/movie}, – заявіў адмысловец.

Хоць у Беларусі футбол і не падтрымліваецца дзяржаваю на такім узроўні як хакей, падкрэсліў знаўца, барысаўскі футбольны клуб падчас апошняй гульні праявіў сябе вельмі добра. Гэты вынік, аднак, на думку Даўжэнкі, ніяк не паўплывае на агульны стан футболу ў краіне. “Могуць паўтарыцца паасобныя вікторыі. Але дасягнутая апошняя вышыня”, – заўважыў спартовы аглядальнік.

Эксперт падкрэсліў цудоўную работу трэнерскага штабу, дасканалую фізічную гатовасць каманды, прафесійных гульцоў. “БАТЭ сабрала самых моцных, таму выглядае нават лепей, чым зборная Беларусі. БАТЭ на сённяшні дзень перамагло б у зборнай Беларусі”, – упэўнены Даўжэнка.

Ён прадказвае, што БАТЭ дакладна трапіць у Лігу Еўропы, аднак фаварытамі называе іспанскую “Валенсію” і “Баварыю”.

“Перамога БАТЭ – гэта промень сонца ў цёмным царстве. Падаражэў бензін, падаражэла мяса, папоўз угору долар. БАТЭ, выгуляўшы ў нямецкай “Баварыі”, зрабіла нам падарунак”, – сказаў эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў