Гатэль кароткага сну – навінка для запрацаваных


https://youtu.be/JNv7sGCKtHg
Новы тып гатэлю разлічаны на тых, хто хоча паспаць падчас абедзеннага перапынку.

Гатэль «Маё месца» («Mi Espacio») у цэнтры чылійскай сталіцы набірае папулярнасць. Яго прыдумалі для тых, хто доўга працуе цягам дня і не мае магчымасці расслабіцца. Паводле памочніцы кіраўніцы ўстановы Аўроры Дэль Канта, кароткі адпачынак робіць працу цягам усяго дня больш прадуктыўнаю.

{movie}Гатэль кароткага сну ў Чылі|left|6696{/movie}У гатэлі можна паспаць 30–45 хвілінаў, заплаціўшы за гэта ад $ 10. Заадно прадаюцца працэдуры, якія дапамогуць расслабіцца і аднавіць сілы за такі кароткі час: ароматэрапія або масаж.

Уладальніца гатэлю Карын Шырмэр кажа, што пачынаць бізнес было нялёгка, але цяпер колькасць прыхільнікаў кароткай сіесты расце кожны дзень.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары