Мядзведзікі ў Лас-Вегасе!


На выставе горназдабываючай прамысловасці ў Лас-Вегасе нечакана з’явіўся стэнд з партрэтам Аляксандра Лукашэнкі ў вайсковай форме. Тут жа раздавалі мядзведзікаў у майках з надпісам «Шыны тырана».

{movie}Мядзведзікі-пратэстоўцы на выставе ў Лас-Вегасе.|left|6688{/movie}«Мы хочам, каб у горназдабываючай прамысловасці ўсведамлялі той факт, што Лукашэнка, апошні дыктатар Еўропы, кантралюе «Белшыну» – адзін з самых буйных вытворцаў шынаў у свеце, – паведамляюць у апісанні да відэа арганізатары акцыі. – Дыктатар зарабляе на гэтым грошы, якія выкарыстоўвае для прыгнёту беларускага народу».

Ананімныя арганізатары акцыі паведамляюць, што ім забаранілі ўзяць удзел у прамысловай выставе, але яны вырашылі ўсё ж зладзіць перформанс. Усяго раздалі 1000 мядзведзікаў-пратэстоўцаў.

belsat.eu

Стужка навінаў