«Белнафтахім» падымае кошты: рэакцыя жыхароў Магілёва (Відэа)


Канцэрн «Белнафтахім» 3 кастрычніка абвесціў пра чацвёртае сёлета павышэнне цэнаў на аўтамабільнае паліва. Падаражанне склала ад 4,5 да 6,3 %.

Бензін «Нармаль-80» цяпер каштуе Br 6750 (+ Br 400), Аі-92 – Br 6950 (+ Br 300), Аі-95 – Br 7500 (+ Br 350), дызпаліва – Br 7650 (+ Br 350).

{movie}Падаражанне паліва і рэакцыя жыхароў Магілёва|left|6698{/movie}«Перагляд цэнаў на нафтапрадукты ажыццёўлены ў звязку з ростам цаны на нафтавую сыравіну (на 19 % у параўнанні з узроўнем чэрвеня 2012 г., калі праводзілася папярэдняя карэктаванне цэнаў на нафтапрадукты), а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння цэнаў на тавары ў краінах Мытнага саюзу і павышэння эфектыўнасці працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў для забеспячэння магчымасці далейшай мадэрнізацыі вытворчасці», – гаворыцца ў прэс-рэлізе канцэрну.

Сёлета цэны ўжо павышаліся 14 сакавіка (на 5 %), 11 красавіка (на 5–12 %) і 8 чэрвеня (на 5 %).

belsat.eu
https://youtu.be/TwzLXC7wNSY

Глядзі таксама
Каментары