БАТЭ перамагла чатырохразовага ўладальніка кубка УЕФА!


Выдатная гульня Барысаўскай каманды і неверагодная падтрымка трыбунаў зрабіла сваё! БАТЭ перамагла чатырохразовага ўладальніка кубка УЕФА!

Спачатку Аляксандр Паўлаў на 23 хвіліне адкрыў лік, у другім тайме Аляксандр Радзівонаў здавалася б дабіў мюнхэнцаў. Але пад занавес, на 90-ай хвіліне Рыберы забіў гол гонару для гасцей. Баварыя ціснула, але ў дадатковы час Рэнан Брэсан на 95 хвіліне завершыў матч на карысць БАТЭ – 3:1

Трэба адзначыць, што хаця пад час першай паловы БАТЭ прыціснулі да сваіх варотаў і яны толькі зрэдку агрызаліся контратакамі, то ў другім гульня вялася практычна на роўных. Барысаўчане мелі не адзін шанец забіць.
Каманды з’яўляюцца лідарамі ў сваіх групах. Так у першым туры 19 верасня БАТЭ выйграў у гасцях у “Ліля” (3:1), а “Баварыя” – дома ў “Валенсіі” (2:1).
Склады камандаў:
БАТЭ – Гарбуноў, Ліхтаровіч (капітан), Валадзько, Глеб, Паўлаў, Бардачоў, Радзівонаў, Філіпенка, Сіміч, Аляхновіч, Палякоў. У запасе: Гутар, Юрэвіч, Брэсан, Мазалеўскі, Сівакоў, Рудзік, Васілюк. Папярэджанне атрымаў Паўлаў (22).
“Баварыя” – Нойер, Дантэ, Рыберы, Хаві Марцінес, Манджукіч, Боатенг, Лам (капітан), Мюлер, Бадштубер, Луіс Густава, Кроос. У запасе: Штарке, Ван Бёйтан, Шакіра, Рафінья, Пізаро, Швайнштайгер, Цімашчук.
На гульні прысутнічала каля 1.200 нямецкіх заўзятараў, з якіх 200 – віп-персоны.
belsat.eu
Стужка навінаў