“Белсат” могуць падазраваць у арганізацыі Плошчы


У кватэры супрацоўніцы тэлеканалу “Белсат” Кацярыны Ткачэнкі ўвечары 30 снежня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Сканфіскалі ноўтбук і карту сім. Шукалі рэчаў, якія могуць быць звязаныя з арганізацыяй дэманстрацыі 19 снежня.

За некалькі гадзінаў да гэтага Кацярыну выклікалі на 31 снежня на допыт у Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі. Кацярына адмовіліся ісці на допыт без афіцыйнай позвы і сказала, што прыйдзе з адвакатам. Пасля гэтага каля 20.30 у кватэру, якую здымае Кацярына ўламіліся супрацоўнікі КДБ і правялі ператрус.

Пасля ператрусу падпалкоўнік Жанеўскі, які кіраваў аперацыяй, заявіў, што ператрус правялі ў сувязі з тым, што кватэра ў якой знаходзіўся офіс тэлеканалу ў Менску належыць былому кандыдату на прэзідэнцтва Аляксею Міхалевічу, які падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Паводле Жанеўскага ёсць інфармацыя, што тэлеканал “Белсат” таксама мог удзельнічаць у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Нагадаем, што у ноч на 26 снежня на кватэру ў якой знаходзіўся офіс тэлеканалу напалі невядомыя. Дзверы разрэзалі пілой. У кватэры на той момант не было ні журналістаў ні тэхнікі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары