Шчырасці дарослага жодзінца: Алесь Аркуш прэзентаваў раман “Палімпсест”. Агляд падзеяў культуры


Алесь Аркуш прэзентаваў “Палімпсест” у галерэі “Ў”. Аўтар назваў раман “жодзінскім”: горад адыграў істотную ролю ў станаўленні асобы галоўнага героя. У Жодзіне ён патаемна ад сяброў пісаў вершы і быў закаханы ў першую прыгажуню гораду, слухаў “Пінк Флойд” і нават стварыў свой гурт.

АЛЕСЬ АРКУШ ПАЭТ, ПІСЬМЕННІК:
“Мне хацелася перагледзець маё ранейшае жыццё – тое, што здавалася ў маладосці значным, важным, з часам аказалася неістотным”.

Разам з тым Алесь Аркуш прызнаецца: кніга дакументальная толькі часткова, мастацкія дадаткі да біяграфіі ён тлумачыць патрэбаю стварыць міфы для беларускай правінцыі. Мэта можа быць дасягнутая, калі зірнуць на папярэднія поспехі аўтара.

УЛАДЗІМІР АРЛОЎ, ПІСЬМЕННІК:
“У наш беларускі нацыянальны космас ён запусціў шмат ідэяў, якія матэрыялізоўваліся, рэалізоўваліся ў розных праектах. Алесь Аркуш – гэта стваральнік Таварыства вольных літаратараў, прэміі “Гліняны Вялес”.

Сам жа аўтар мяркуе, што асноўнаю аўдыторыяй “Палімпсесту” будуць жодзінцы –неўзабаве ён збіраецца прэзентаваць кнігу ў родным горадзе, а таксама ў іншых гарадах Беларусі.

Іншыя тэмы: музей Гугенгайма ў Більбао пачынае святкаваць сваё 15-годдзе. Маладая мама з Японіі стварае фотакампазіцыі са сваёй дачкою.

belsat.eu

Стужка навінаў