Трывожная тэндэнцыя: значна павысіўся курс замежных валютаў


Гандляванні на беларускай валютна-фондавай біржы сведчаць: беларускі рубель за сёння адчувальна здаў свае пазіцыі адносна асноўных замежных валютаў.{movie}Значна павысіўся курс замежных валютаў|left|6670{/movie}

Кошт амерыканскага долара вырас адразу на 110 рублёў і дасягнуў гадавога максімуму –8520. Еўра падаражэла адразу на 170 рублёў і каштуе амаль Br 11 тыс. Вырас і расейскі рубель; цяпер за яго даюць Br 273,5.

Па выніках верасня Беларусь заняла другое месца сярод краінаў былога СССР паводле тэмпаў росту афіцыйнага курсу долара ЗША, а па выніках дзевяці месяцаў 2012 года – чацвёртае. З пачатку года інфляцыя была большая толькі ва Узбекістане, Малдове і Арменіі. У верасні паводле тэмпаў росту долара ЗША Беларусь адстала толькі ад Кыргызстану.

belsat.eu

Стужка навінаў