Ці прыме Літва беларускага жаўнера Сцяпана Захарчанку, што ўцёк з войска?


Захарчанка абскарджвае ў судзе рашэнне літоўскага Дэпартаменту міграцыі, які не даў вайскоўцу прытулку і на тры гады забараніў уязджаць на тэрыторыю краіны.

Разгляд скаргі Захарчанкі распачаўся сёння ў Віленскім акруговым адміністратыўным судзе. Звычайна такія справы разглядаюцца на закрытых паседжаннях, {movie} Захарчанка: Нават у Літве мяне шукалі спецслужбы|left|6666{/movie}але Захарчанка папрасіў, каб справа разглядалася публічна.

Хлопец звяртаецца ў суд, каб абавязаць Дэпартамент міграцыі перагледзець ягоную справу і надаць яму статус уцекача. Дэпартамент у сваю чаргу просіць адхіліць скаргу Захарчанкі, даказваючы, што адносна ягонай асобы прынялі абгрунтаванае рашэнне, а ў Беларусі Захарчанку нішто не пагражае.

У часе паседжання высветлілася, што былы жаўнер, папрасіўшы прытулку ў Літве, з’ехаў у Нарвегію, адкуль яго вярнулі ў Літву. Беларус тлумачыць, што ён уцякаў ад пераследу спецслужбаў сваёй краіны.

Паводле адваката Захарчанкі, Дэпартамент міграцыі не ўлічыў усіх абставінаў, а часовы ад’езд падабароннага з Літвы ў Нарвегію не можа расцэньвацца як зацягванне працэсу.

На думку самога юнака, суд павінен задаволіць ягоную позву. Судовае рашэнне ў гэтай справе вынесуць 12 кастрычніка.

Дзве праўды пра Захарчанку

Жаўнер тэрміновай службы Сцяпан Захарчанка 27 ліпеня 2011 года самахоць пакінуў адну з частак Менскага гарнізону. Паводле прэс-службы Міністэрства абароны Беларусі, па факце самавольнага пакідання часткі распачалі крымінальную справу. Высветлілася, што Захарчанка меў вельмі негатыўную рэпутацыю. Яшчэ да прызыву ў войска яго неаднаразова прыцягвалі да адміністратыўнай адказнасці, у тым ліку за хуліганства і распіванне спіртных напояў у грамадскім месцы. Калегі характарызуюць Захарчанку як “гультаяватага, хітрага і выкрутлівага чалавека, схільнага да падману і парушэння дысцыпліны, які ўвесь час шукае асабістай выгады і канфліктуе з навакольнымі”.

Захарчанка сцвярджае, што збег у Літву ад збіцця і здзекаў афіцэраў. Хлопец паведаміў: апошняю кропляю сталася змушэнне падпісаць дакумент, які абавязваў яго выканаць любы загад прэзідэнта і адкрыць агонь па людзях, што будуць пагражаць канстытуцыйнаму ладу Беларусі.

belsat.eu

Стужка навінаў