Юбілей па-багатаму. Як адзначаць 60-годдзе Пуціна


Канцэрты, шэсці, выставы, лабрадоры, дырыжаблі ды шмат чаго іншага запланавана на сёмага кастрычніка.



«Сімвалічныя 60»

У гэткі значны для Расеі дзень усяго будзе па 60. Гэтак, у Санкт-Пецярбурзе дырыжаблі будуць плаваць у небе на «сімвалічнай вышыні» – 60 метраў, а арганізатары святкаванняў плануюць сабраць на вуліцах «сімвалічныя» 60 тысячаў народу. Разам з тым «Нацыянальны камітэт – 60», які раней вызначыўся прапановаю надаць Уладзіміру Пуціну чын маршала, падаў заяву на правядзенне шэсця пад назваю «Юбілейны ход». Удзельнікі маніфестацыі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з «пуцінскімі мясцінамі». Арганізатары таксама прапаноўваюць паставіць у паўночнай сталіцы помнік прэзідэнту; аўтарам меўся б стаць Зураб Цэрэтэлі.

Шэсцяў і акцыяў увогуле запланавана шмат. Гэтак, «Маладая гвардыя Адзінай Расеі» правядзе ўсерасейскую вулічную акцыю. У Чэлябінску створаць вялізарную паштоўку, на якой кожны ахвотны зможа выказаць кіраўніку Расеі самыя шчырыя пажаданні. Рух «Расея Маладая» правядзе на маскоўскім Арбаце паэтычныя чытанні, прысвечаныя юбілею. А рух «Мясцовыя» плануе акцыю «Падцягніся за Пуціна» на Сувораўскай плошчы.

Акрамя пералічаных і мноства не пералічаных тут шэсцяў ды маршаў, у Пецярбурзе адбудзецца выстава мастака Аляксея Сергіенкі пад назваю «Прэзідэнт. Добрай душы чалавек». Акрамя актывістаў «Адзінай Расеі» і самога мастака, удзел у выставе возьмуць… чорныя лабрадоры. Ідэя звязаная з тым, што ў Пуціна ёсць сабака гэтай пароды на мянушку Коні.



Не толькі віншаванні

Памятае пра юбілей прэзідэнта і апазіцыя. У Маскве зладзяць флэш-моб «Праводзім дзядулю на пенсію»: арганізатары заклікаюць скласці пад адміністрацыяй прэзідэнта падарункі, якія могуць спатрэбіцца чалавеку на заслужаным адпачынку.

belsat.eu

Стужка навінаў