Ганчарэнка: БАТЭ гатовы даць бой


https://youtu.be/oUwh4P5Z0Ro
Сёння а 21.45: БАТЭ – “Баварыя”.

Футбольны клуб БАТЭ ў добрай форме і разлічвае паказаць якасную гульню. Пра гэта галоўны трэнер барысаўскага клубу Віктар Ганчарэнка заявіў на прэс-канферэнцыі напярэдадні гульні.

“У чэмпіянаце Нямеччыны ў суперніка ашаламляльная серыя (шэсць перамогаў у шасці стартавых сустрэчах. – БелаПАН.). Але і мы ў добрай форме, – сказаў ён. – Разлічваем паказаць добрую гульню, даць бой. У нас ёсць досвед, добры гульнёвы тонус і кураж”.

{movie}Віктар Ганчарэнка: БАТЭ гатовы даць бой|left|6663{/movie}Галоўны трэнер БАТЭ адзначыў, што нямецкі чэмпіянат – адзін з галоўных у Еўропе, дзе гульні праходзяць на высокіх хуткасцях і пры поўных стадыёнах.

На пытанне, што можна сказаць тым, у каго пасля перамогі БАТЭ над “Лілем” з’явіліся завышаныя чаканні перад матчам з “Баварыяй”, Ганчарэнка адзначыў: “Мы зарабілі тры пункты, атрымалі зарад станоўчых эмоцыяў. Тлумачыць, чаму і што за гэтым стаіць, зусім не хочацца”.

Матч БАТЭ – “Баварыя” пройдзе сёння на менскім стадыёне “Дынама”. Пасля першага туру супернікі лідаруюць у сваёй групе Лігі чэмпіёнаў. 19 верасня барысаўцы перамаглі ў гасцях у французскага “Лілю” – 3:1, а мюнхенцы – дома ў іспанскай “Валенсіі”, 2:1.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары