Вораг майго сябра – мой... сябар, або чаму Лукашэнка і Саакашвілі падтрымліваюць адзін аднаго?


Міхэіла Саакашвілі падтрымліваюць Злучаныя Штаты і адкрыта ненавідзіць кіраўніцтва Расеі. Аляксандр Лукашэнка рэгулярна атрымлівае грошы з Крамля, а з Вашынгтону – толькі новыя санкцыі. Пры гэтым грузінскі прэзідэнт перыядычна выступае абаронцам Лукашэнкі на “заходнім фронце”, а кіраўнік Беларусі ніяк не прызнае незалежнасці Абхазіі ды Паўднёвай Асеціі, што адкалоліся ад Грузіі.

“Дэмакратычны дыктатар”

{movie}Алесь Лагвінец: метады Саакашвілі недэмакратычныя|left|6661{/movie}Ад моманту атрымання ўлады Міхэіл Саакашвілі меў дыпламатычнае і эканамічнае падтрыманне краінаў Захаду. Постсавецкая краіна з адукаваным дэмакратам-рэфарматарам у ролі кіраўніка на некаторы час сталася прыкладам таго, як можа развівацца маладая дэмакратыя.

Аднак Саакашвілі не здолеў развязаць унутранай праблемы Грузіі з мяцежнымі рэгіёнамі – Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі. Дайшло да ўзброенага канфлікту з магутным суседам – Расеяй. Саакашвілі перастаў быць такім яркім фаварытам Захаду яшчэ і пасля таго, як сталі відавочныя факты пераследу палітычнай апазіцыі.

Ён спалучае ў сабе як дэмакратычныя рысы, так і аўтарытарныя. Ён змог забяспечыць пэўную мадэрнізацыю Грузіі – грузіны цяпер жывуць лепш, чымся раней. Больш за тое, пасля жахлівай вайны ў 2008 г. ён здолеў аднавіць краіну, грузінская эканоміка расце, – гаворыць палітолаг Алесь Лагвінец. – У той жа час ягоныя метады, якія ён ужывае супраць сваіх палітычных апанентаў, наўрад ці могуць быць кваліфікаваныя як дэмакратычныя. Ёсць пытанне палітвязняў, пытанне абмежавання правоў апазіцыі. Саакашвілі вельмі моцна хоча захаваць уладу”.

Як захаваць уладу?

Міхэіл Саакашвілі спрабуе ўтрымацць уладу.Міхэіл Саакашвілі спрабуе ўтрымацць уладу.Прэзідэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі выбіраўся на найвышэйшую пасаду ў краіне двойчы і паводле Канстытуцыі не можа займаць гэтай пасады трэці раз. Каб захаваць уладу, Саакашвілі ініцыяваў такія змены ў Канстытуцыі, паводле якіх Грузія зробіцца парламенцкаю рэспублікаю. Значная частка паўнамоцтваў пяройдзе ад прэзідэнта да парламенту.

Тым часам вынікі экзіт-полаў і першыя афіцыйныя вынікі галасавання на парламенцкіх выбарах гавораць пра перамогу апазіцыйнай кааліцыі ў Грузіі.

Алесь Лагвінец называе памылкаю Саакашвілі тое, што ён не здолеў стварыць рэальных дзейных дэмакратычных інстытутаў улады. “Тэстам на дэмакратычнасць” Саакашвілі будзе ягоная рэакцыя, калі акажацца, што на парламенцкіх выбарах апазіцыя атрымала перавагу. “Калі ён згодзіцца з вынікамі выбараў без аніякіх забурэнняў, не парушаючы стабільнасці ўнутры Грузіі”, – дадае эксперт.

“Тэхнічны” хаўруснік?

{movie}Алесь Лагвінец: Чаму Саакашвілі “сябруе” з Лукашэнкам?|right|6662{/movie}Шматлікія медыі звярнулі ўвагу на той факт, што падчас фіналу чэмпіянату Еўропы па футболе ў Кіеў прыехаў Аляксандр Лукашэнка са сваім сынам Мікалаем. І не выпадкова месца для Лукашэнкі ў VIP-ложы знайшлося толькі побач з грузінскім прэзідэнтам.

Саакашвілі, гуляючы з Лукашэнкам, робіць гэта з чыста геапалітычных памкненняў. Ён не мае ілюзіяў адносна дэмакратычнасці Лукашэнкі, – падкрэслівае Алесь Лагвінец. – Грузія праз Саакашвілі спрабуе (што праўда, не вельмі паспяхова) разбурыць блок дзяржаваў СНД, які Расея можа выкарыстаць супраць Грузіі”.

“Саакашвілі хоча адцягнуць Лукашэнку ад Расеі. Бо калі Расея мае ўплыў і на Украіну, і на Беларусь, то Грузіі ў гэтай сітуацыі будзе вельмі складана”, – дадае эксперт.

belsat.eu

Стужка навінаў