Незабыўная экскурсія: Парыж 5000 гадоў таму ў фармаце 3D


https://youtu.be/uxdS0d5ErjU
Апынуцца ў вёсцы Лютэс і на свае вочы пабачыць, як цягам 5000 гадоў з яе вырасла французская сталіца, можна дзякуючы новаму дасягненню навукоўцаў.

Гісторыю Парыжу ад вёскі да будаўніцтва Эйфелевай вежы ў канцы XIX ст. яны рэканструявалі ў 3D-фармаце. Дзеля таго, каб стварыць аўтэнтычны вобраз, выкарыстоўваліся карты, гістарычныя малюнкі, вынікі археалагічных раскопак і чарцяжы будынкаў адпаведных перыядаў.

Мэтаю навукоўцаў было стварыць не толькі цікавую і прыгожую анімацыю, але яшчэ гістарычна і архітэктурна дакладную. Наведаць трохмерную экскурсію можна, не выходзячы з дому – праз інтэрнэт-сайт.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары